Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці з калонію ў турму

2012 2012-11-27T10:46:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

4 сьнежня ў Шклоўскай калоніі адбудзецца выязное паседжаньне суду пад старшынствам судзьдзі Воўкава, які разгледзіць пытаньне аб пераводзе палітвязня Мікалая Дзядка ў турму. Верагодна, гэта будзе турма №4 у Магілёве.

Ягоны сябар Аляксандр Ярашэвіч 24 лістапада атрымаў ад Дзядка ліст. «Ён піша, што днямі ў шклоўскай калоніі № 17, дзе ён адбывае пакаранне, адбылася камісія, якая пастанавіла, што Дзядок не стаў на шлях выпраўлення і працягвае аказваць згубны ўплыў на іншых зняволеных. У сувязі з гэтым было вырашана накіраваць справу Мікалая ў суд для вырашэння пытання пра перавод яго ў турму строгага рэжыму», — сказаў Ярашэвіч.

Паводле яго слоў, Дзядок знаходзіцца цяпер у памяшканні камернага тыпу калоніі, прычым сядзіць у камеры адзін. Ён паведаміў, што Дзядок атрымаў у калоніі 22 спагнанні, і 20 сутак правёў у ШЫЗА
Мікалай Дзядок быў узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №17 у Шклове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international