Маладафронтаўцу Паўлу Сяргею пагражаюць крымінальнай справай

2012 2012-11-27T10:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paval-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Сяргей за кратамі

Павал Сяргей за кратамі

Адзін з апошніх прызыўнікоў маладафронтавец  Павал Сяргей, які заявіў, што адмаўляецца ад прыняцця вайсковай прысягі па рэлігійных пераканнях, можа патрапіць пад крымінальны перасьлед.
Як паведаміў Павел з войска, ён лічыць свой прызыў незаконным і палітычна матываваным, таму і заявіў, што ня будзе прымаць прысягу.  У адказ кіраўніцтва вайсковай часткі №51171 ў Горадні стала пагражаць яму ўзбуджэньнем крымінальнай справы за ўхіленьне ад прахаджэньня вайсковай службы, аднак прадставілі час "на роздум" - 2 тыдні да прысягі.

У выпадку адмовы ад прыняцьця прысягі яго таксама абяцаюць перавесьці ў чыгуначныя войскі.
Павал Сяргей, як і некаторыя іншыя актывісты, патрабаваў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў сувязі з рэлігійнымі перакананьнямі. Акрамя таго, на апошняй медкамісіі ў Маладэчна псыхіятар зьвярнуў увагу на вялікую колькасьць адміністратыўных правапарушэнняў ў маладафронтаўца і вырашыў даць яму адтэрміноўку.

Верагодна па камандзе зверху ваенкамат ігнараваў адтэрміноўку і адправіў актывіста ў войска.

Пад час папярэдняга прызыву па неафіцыйнай інфармацыі прысягу не прынялі каля 400 прызыўнікоў.

Падтрымаць Паўла Сяргея можна лістом на адрэсу: 230026, г.Гародня, вул. С. Памежнікаў, 182, В/Ч 51171, Сяргей Павал Аляксандравіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international