Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з чарговым актам вандалізму ў Курапатах

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Амбасада шкадуе, што зноў была пашкоджаная мэмарыяльная лаўка — падарунак беларускаму народу ад народу Злучаных Штатаў. Аднак яшчэ большую занепакоенасьць выклікае тое, што гэты акт вандалізму зьневажае памяць тысячаў ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Амбасада зьбіраецца і надалей ушаноўваць памяць тых, хто загінуў у Курапатах, і разглядае шэраг варыянтаў аднаўленьня мэмарыяльнай лаўкі”, - запісана ў заяве.

У прэсавых службах Міністэрства ўнутраных справаў, гарадзкой і абласной міліцыі Радыё Свабода паведамілі, што ў міліцэйскіх зводках пра вандалізм у Курапатах не паведамляецца. "Пра факт вандалізму я сам даведаўся з інтэрнэту,” - сказаў кіраўнік прэсавай службы міліцыі Менскай вобласьці Аляксандар Шункевіч.

Дасьледчык гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў неаднаразова зьвяртаўся ў міліцыю з прычыны фактаў вандалізму ў Курапатах, аднак ён больш ня верыць у плённасьць гэткіх захадаў: “Калі 30 студзеня мы былі ў Курапатах, то ўсю інфармацыю перадалі другому сакратару амбасады ЗША. Чарговы зварот у міліцыю нічога ня дасьць. Павінна быць заява да імя амбасады, нота пратэсту ў МЗС, потым МЗС зьвернецца ў МУС — тады, можа, схема спрацуе. На ўзроўні раённай міліцыі гэта даўно ўжо не працуе”.

Дарэчы, апошнім часам на некалькіх курапацкіх камянях зьявіліся абразы Маці Божай. Як кажа гісторык Ігар Кузьняцоў, гэта зрабіў мастак-рэстаўратар Анатоль Кузьняцоў. Яго майстэрня знаходзіцца недалёка ад Курапатаў у прыходзе храму Ўваскрасеньня Хрыстова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international