Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем

2012 2012-11-26T19:07:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivacevicki_vesnik-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першай паласе газеты “Івацэвіцкі веснік” выйшаў хвалебны артыкул пад назвай “Новы цэх ААТ “Івацэвічдрэў”. Яго аўтар Міхаіл Рудніцкі пампезна распавядае пра тое, што на будаўніцтва цэха зрасходавана амаль 150 мільёнаў еўра і што тут выкарыстаны перадавыя еўрапейскія тэхналогіі, у тым ліку і ў плане экалогіі вытворчасці і выпускаемай прадукцыі. Таксама аўтар усхваляе парадак і чысціню ў вытворчых падраздзяленнях, адміністрацыйных і бытавых памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства. Артыкул быў апублікаваны перад самым прыездам у Івацэвічы Аляксандра Лукашэнкі - 23 лістапада.

- Калі Лукашэнка вырашыў заявіцца на стары цэх  прадпрыемства “Івацэвічдрэў”, уся краіна па ТБ убачыла, які там “парадак” і “чысціня”. Бытавыя ўмовы нікудышнія: усюды пыл, бруд, нават электрычнае асвятленне адсутнічала! – абурана нагадвае мясцовы актывіст Станіслаў Халадовіч пасля прачытання артыкула ў раёнцы. - А заробкам працоўных далёка да 500 даляраў – усяго тры  мільёны.

Нагадаем, што пасля гэтага візіту на “Івацэвічдрэў” Лукашэнка адхіліў ад пасады генеральнага дырэктара Барыса Міхнюка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international