“Свіслацкая справа” – колькасць “парушальнікаў” расце

2012 2012-11-26T18:39:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Працягваюцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, што ўдзельнічалі ў святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка. Сёння ў Свіслацкім раённым судзе пабываў вядомы грамадскі актывіст і паэт Анатоль Валюк. Разгляд яго адміністрацыйнага пратаколу, паводле якога ён вінаваціцца ў нібыта парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, перанесены на заўтра на 9.30. У гэты ж дзень свіслацкі суддзя збіраецца разгледзець справы яшчэ двух мясцовых грамадскіх актывістаў – Юрыя Глебіка і Віктара Дзесяціка.

А тым часам кола “парушальнікаў” павялічваецца. У міліцыю горада Бярозаўка быў выкліканы рэгіянальны кіраўнік “Руху за свабоду” Сяргей Трафімчык. Выявілася, што на яго таксама постфактум быў складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне ў час знаходжання ў Свіслачы ў дзень акцыі памяці. На Трафімчыка склалі пратакол апытання і паведамілі, што неўзабаве ён будзе выкліканы ў Свіслацкі раённы суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international