Здабытчыкі медзі зноў зняважылі помнік ахвярам фашызму пад Баранавічамі

2012 2012-11-26T18:34:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pomnik_ahviaram_fashyzmu-baranavichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя вандалы ў чарговы раз зняважылі мемарыяльны помнік ахвярам фашызму ў Гаю - невялікім лесе, які расце адразу за Баранавічамі. Ніжняя частка манумента – скульптура з узнятымі да неба рукамі людзей – па-варварску апаганена дзеля здабычы некалькі кілаграмаў медзі.

Падчас гэтага акту вандалізму невядомыя асобы пашкодзілі мемарыяльны комплекс значна больш, чым вясной.

Першы раз помнік быў пашкоджаны 31 сакавіка бягучага году, калі зламыснікі адпілавалі некалькі кавалкаў медзі. Аднак злавіць на гарачым учынку злачынцаў міліцыі тады не ўдалося, і праз месяц супрацоўнікі прадпрыемства “Баранавічырамбуд” аднавілі пашкоджаны помнік.

Грамадскасць неаднаразова уздымала пытанне аб ахове мемарыяльнага комплексу, але пакуль безвынікова.

Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму ў Гаю за Баранавічамі быў адкрыты 24 чэрвеня 1972 года. На гэтым месцы ў 1942 годзе фашысты расстралялі каля трох тысячаў чэхаславацкіх габрэяў.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international