Віцебскім студэнтам не пакажуць карціны Алеся Марачкіна

2012 2012-11-26T17:56:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marachkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мастак Алесь Марачкін

Мастак Алесь Марачкін

Выстава твораў вядомага мастака была  запланаваная для экспанавання ў выставачнай залі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта яшчэ з вясны. Яна мусіла адчыніцца 30 лістапада. Але за пяць дзён да адкрыцця дэкан факультэту заявіў, што ВДУ праходзіць пераатэстацыю і заля будзе занятая пад іншую выставу.

Вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін, адзін з зснавальнікаў суполкі мастакоў "Пагоня", быў у першым выпуску мастацка- графічнага факультэту Віцебскага тады яшчэ педагагічнага інстытута. Выставаў работ мастакоў такога маштабу ў ВНУ яшчэ не было, таму падзея была дужа чаканай у студэнцкім асяродку. Спадар Марачкін, у сваю чаргу, таксама імкнуўся, каб выстава была і цікавай і пазнавальнай:

"Я збіраўся паказаць не толькі свае карціны, але і эцюд, некалі падораны мне маім выкладчыкам Аляксандрам Гаўрушкам… Што яшчэ крыўдна: гэтую выставу мне прапанавалі зрабіць, калі я прыязжаў на 50-годдзе факультэту. Маўляў, студэнтам будзе цікава, і я з задавальненнем пагадзіўся. Цяпер я разумею, што трывала трапіў у "чорны спіс": мае творы не пажаданыя для экспанавання ў буйных галерэях Мінску, а цяпер ужо нават у залі віцебскай ВНУ. Што яшчэ абурае: я ўжо пагрузіў карціны ў машыну, 26 лістапада яны мусілі паехаць у Віцебск, і тут мне тэлефануе куратар выставы і кажа пра адмену. У апошні момант давялося іх выгрузіць, інакш так бы і паехалі "ў нікуды". Дарэчы, мне асабіста з універсітэту ніхто нават не падумаў патэлефанаваць ды папрасіць прабачэння".

Куратар выставы Кацярына Мяснікова кажа, што атрымался дужа няёмка: у віцебскіх газетах ужо надрукавалі анонсы пра адкрыццё выставы, студэнты чакалі гэтае падзеі, бо падобныя экспазіцыі тут сапраўды рэдкасць. Магчымасць выставіць карціны Марачкіна паабяцалі разгледзець у віцебскім мастацкім музеі, але толькі калі там будзе "дзірка" паміж іншымі экспазіцыямі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international