Ігар Случак прапаноўвае прэміраваць чыноўнікаў за справаводства па-беларуску

2012 2012-11-26T17:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Случак

Ігар Случак

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак накіраваў у Савет Рэспублікі прапановы па папулярызацыі беларускай мовы. У сваім звароце ён нагадвае дэпутатам, што беларуская мова практычна не ўжываецца ні ў справаводстве, ні ў паўсядзённым жыцці.

 «Неабходна прымаць меры па падтрымцы беларускай мовы, не толькі як мовы часткі насельніцтва, але як і адметнай часткі нашага суверэнітэту і сімвалу незалежнай дзяржавы. Таму прапануем Вам у межах кампетэнцыі як членаў Савету Рэспублікі, так і ў кампетэнцыі па вашаму асноўнаму роду дзейнасці і як грамадзян Беларусі, беларусаў па духу і нараджэнні выступіць з наступнай прапановай па папулярызацыі беларускай мовы ў справаводстве: ініцыяваць правіла ў форме закону ці іншага нарматыўнага прававога акту, паодле якога службовец, чыноўнік ці любы іншы грамадзянін пры вядзенні свайго справаводства ў межах працоўнай дзейнасці па-беларуску можа атрымоўваць спецыяльную прэміяльную даплату ў межах 15% ад яго асноўнага заробку», - напісаў дэпутатам Ігар Случак.

Грамадскі актывіст лічыць, што немагчыма прымусіць чалавека размаўляць на мове, калі яму гэта не зручна, не створаны ўмовы для яе выкарыстання. Але гэтае жаданне можна стымуляваць матэрыяльна. «Зараз нельга заклікаць толькі да патрыятызму, бо мала ў каго ён ёсць, але трэба прапаноўваць выгоды, якія можа даць чалавеку беларуская мова. Магчыма, гэта не зусім прыгожа выглядае, але, калі прапановы будуць падтрыманы, гэта будзе нашмат эфектыўней, чым сто разоў паўтораны выраз «не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі», - пракаментаваў заяўнік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international