У Баранавіцкім судзе ў кнізе скаргаў спісаны нават вокладкі

2012 2012-11-26T17:29:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

У Баранавіцкім судзе няма кнігі скаргаў. Так сказалі прадпрымальніку Міколу Чарнавусу, калі ён 26 лістапада ў чарговы раз спрабаваў атрымаць судовае рашэнне, і ў чарговы раз яму гэта не ўдалося. М.Чарнавус папрасіў кнігу скаргаў, каб напісаць, што  не можа атрымаць судовае рашэнне, пачынаючы з 19 лістапада. Яму адмовілі са словамі: “Кніга скаргаў уся спісаная ўжо”.  Прадпрымальнік папрасіў: “Дайце напішу хаця б на вокладцы”, і пачуў у адказ: “І вокладкі спісаныя”.

Мікалай Чарнавус напісаў заяву на імя старшыні суда Мікалая Кміты на тое, што яму адмоўлена ў прадстаўленні кнігі скаргаў і што суддзя Аксана Сарахман з 19 лістапада не знайшла часу, каб напісаць судовае рашэнне па справе Чарнавуса, да сканчэння тэрміну абскарджвання якога засталося ўсяго тры дні.

Мікола Чарнавус хоча абскардзіць рашэнне суда, датычнае пакарання яго трыма мільёнамі штрафу за дабрачынны абед.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international