Міліцыя шантажуе праваабаронцу Леаніда Судаленку

2012 2012-11-23T18:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка 23 лістапада выехаў цягніком з Гомеля ў Мінск, каб вылецець у Страсбург, куды ён запрошаны для ўдзелу ў мерапрыемствах Савета Еўропы. Калі праваабаронца ехаў у цягніку, яму на мабільны тэлефон патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам Савецкага РАУС Гомеля і ў катэгарычнай форме запатрабаваў тэрмінова з'явіцца ў аддзел міліцыі, прычым без тлумачэння прычыны.

«Я адказаў, што як законапаслухмяны грамадзянін прыбуду ў міліцыю толькі пры наяўнасці позвы, а не па званках невядомых асобаў. Той міліцыянер, калі ён сапраўды міліцыянер, раззлаваўся і сказаў, што позвы не будзе, а калі я не прыбуду ў РАУС, дык ён мяне даставіць прымусам. Я адмовіўся, натуральна», - распавёў Леанід Судаленка.

Потым яму зноў паступіў званок ад таго ж невядомага міліцыянера, які зноў пачаў пагражаць прымусовым прыводам і зноў адмаўляўся выслаць позву, а таксама настойліва дамагаўся адказу – дзе менавіта зараз знаходзіцца Леанід Судаленка. «Я адказаў, што я знаходжуся ў РБ», - зазначыў праваабаронца.

Ён расцэньвае гэтыя званкі як ціск і шантаж у дачыненні да яго як праваабаронцы і грамадскага актывіста. Не выключаецца, што званкі з міліцыі былі з мэтай перашкодзіць Леаніду Судаленку трапіць у Страсбург.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international