“Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў

2012 2012-11-26T17:06:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За парушэнні правоў сяброў незалежнага прафсаюзу “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў. Такое рашэнне прыняла Міжнародная арганізацыя працы ў адносінах да прадпрыемства ў Мікашэвічах, дзе сёлета працягваўся ціск з боку адміністрацыі на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху, а некаторыя з іх былі звольненыя.

Пры гэтым кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на “Граніце” Алег Стахаевіч заўважае, што знайсці працу на дзяржаўных прадпрыемствах звольненым вельмі складана, бо інфармацыя пра іх хутка трапляе у аддзелы кадраў іншых устаноў. Таму прафсаюзныя актывісты вымушаны шукаць іншыя спосабы атрымання заробку - нават за межамі Беларусі.

Што тычыцца цяперашняй сітуацыі на “Граніце”, дык паводле словаў Стахаевіча, адміністрацыя прадпрыемства дагэтуль выклікае рабочых на гутаркі і прапануе адмовіцца ад удзелу ў складзе незалежнага прафсаюзу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international