У Баранавічах плануецца пікет у Дзень правоў чалавека

2012 2012-11-26T16:41:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracija1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша 23 лістапада падалі заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Мэта пікету – прапаганда каштоўнасцяў, закладзеных ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Пікет плануецца правесці 10 снежня ў старым парку горада, які рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.

– Мы хочам нагадаць нашым грамадзянам, што правы, закладзеныя ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю, павінны дзейнічаць і выконвацца нашымі ўладамі, – адзначыў Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international