Ігар Сімбіроў працягвае дамагацца ад КДБ вяртання гітары

2012 2012-11-23T11:36:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simbirou_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Музыкант з Асіповічаў Ігар Сімбіроў. Фота Радыё Свабода

Музыкант з Асіповічаў Ігар Сімбіроў. Фота Радыё Свабода

Музыкант з Асіповічаў Ігар Сімбіроў 22 лістапада зноў звярнуўся ў КДБ з патрабаваннем вярнуць канфіскаваныя пасля Плошчы-2010 гітару, нэтбук і прыватныя дзённікі. Супрацоўнік прэс-службы КДБ Аляксандр Антановіч не здолеў даць адказу на канкрэтнае пытанне музыканта - калі яму вернуць яго асабістыя рэчы.

“Я спрабаваў датэлефанавацца ў розныя аддзелы цэнтральнага КДБ на працягу трох дзён, аднак ніякія нумары супрацоўнікаў гэтай установы чамусьці не адказвалі, - распавядае Ігар Сімбіроў. – У мяне з’явілася спадзяванне, што са зменай кіраўніцтва ў КДБ мне ўсё ж вернуць мае рэчы, канфіскаваныя падчас вобшуку ў снежні 2010 года”.

Сімбіроў 22 лістапада на працягу доўга часу спрабаваў датэлефанавацца ў прыёмную, кансультантам, аднак слухаўку зноў нідзе не здымалі.

“Тады я звярнуўся на тэлефон даверу КДБ і запытаўся ў свайго суразмоўцы, чаму ў іх не адказваюць на званкі. Супрацоўнік камітэту адказаў, што ў іх усе знаходзяцца на месцы і на тэлефанаванні павінны адказваць. Пасля гэтага, каля 15-00, я набраў нумар ужо супрацоўніка прэс-службы камітэта Антановіча Аляксандра Аркадзьевіча. У нас з ім адбылася такая размова: "Можа, са зменай улады КДБ верне мне тое, што скрала ў 2010 годзе - гітару, кампутар, дзённікі?" Ён спачатку маўчаў як рыба аб лёд, а потым кажа: "Не знаю, что вам посоветовать". Я яму: "Дык у вас як быў разброд і шатанне, так зараз і працягваецца?". "Без комментариев", - адказаў ён і паклаў слухаўку”.

Па словах Ігара Сімбірова, ён не спыніцца да таго часу, пакуль не даможацца справядлівасці ў гэтай справе.

Нагадаем, падчас падзей 19 снежня 2010 года Ігар Сімбіроў знаходзіўся ў калоне прыхільнікаў тагачаснага апазіцыйнага кандыдата Уладзіміра Някляева, на якую напалі “невядомыя асобы” ў чорным . У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года яго затрымалі ў Мінску. Згодна з рашэннем суда Ігар Сімбіроў адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме за ўдзел у падзеях на Плошчы. Падчас яго знаходжання пад адміністратыўным арыштам у кватэры, якую ён здымаў у сталіцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус і забралі з асабістыя рэчы Ігара (нэтбук, гітару і прыватныя дзённікі), якія ён не можа вярнуць ужо амаль два гады.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international