Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Cябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” у Салігорску пачалі збор подпісаў жыхароў гораду за тое, каб назвы вуліц, афішы ў кінатэатрах, прыпынкі гарадзкога транспарту былі напісаныя па-беларуску

02.02.2007.

Моладзевыя актывісты запланавалі шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных да 125-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Ініцыятараў пачалі выклікаць у адміністрацыі навучальных установаў, паведаміла Радыё Свабода.

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Іван Шыла распавёў, што маладафронтаўцы ад пачатку тыдня сабралі ўжо больш за 350 подпісаў, і людзі ахвотна падпісваюцца пад зваротам у мясцовую адміністрацыю: “За апошнія пяць гадоў у Салігорску кардынальна пагоршылася сітуацыя, што тычыцца беларускамоўных назоваў крамаў, фірмаў. Афішы каля кінатэатраў таксама выключна на расейскай мове. Ёсьць пэўны адсотак беларускіх назваў, але, нажаль, яны напісаныя з грубымі памылкамі. Мы вырашылі, што настаў час правесьці шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх будзе папулярызацыя беларускай мовы”.

Іван Шыла адзначыў, што большасьць падпісантаў – вучні старэйшых клясаў. Школьнікі, якія вучацца ў 8 і 9 клясах да беларускай мовы ставяцца скептычна. Шмат хто зь іх бацькоў падалі заявы 1 верасьня ў адміністрацыю школ, каб гісторыю Беларусі выкладалі па-расейску. Самі вучні не выказваюць жаданьня ведаць беларускую мову. Актывісты “Маладога фронту” неаднойчы ладзілі ў школах віктарыны па гісторыі Беларусі. Яны лічаць, што гэта можа палепшыць сытуацыю ў вывучэньні роднай мовы. У сваім звароце да салігорскіх гарадзкіх уладаў маладафронтаўцы прапануюць правесьці ток-шоў на мясцовым тэлебачаньні, каб закрануць гэтую праблему. Моладзь просіць дазволу на правядзеньне літаратурных конкурсаў ва ўсіх салігорскіх школах.

Мясцовай адміністрацыі акцыя маладафронтаўцаў прыйшлася не даспадобы. Хрысьціну Самойлаву, якая летась удзельнічала ў галадоўцы пратэсту супраць крымінальнага перасьледу сяброў “Маладога фронту”, выклікалі з бацькамі да дырэктара школы № 10, дзе вучыцца дзяўчына. Дырэктар Ігар Цыбулька патлумачыў: “Энэргію Хрысьціны трэба скіраваць у стваральнае рэчышча. Гэта розныя людзі – вучні чацьвёртай школы і Хрысьціна Самойлава. Я сёньня прапанаваў ёй узяць удзел у распрацоўцы экалагічнага праекту для нашай школы: добраўпарадкаваньне тэрыторыі, тое, што яе раней вельмі цікавіла”.

Актывісты “Маладога фронту” у Салігорску дзеля распаўсюду беларускай мовы маюць намер ладзіць ня толькі культурніцкія акцыі. Яны запланавалі шэраг флэш-мобаў у цэнтры гораду. Акцыі будуць адбывацца на пачатку кожнага месяцу.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования