На Алеся Кіркевіча заведзена адміністратыўная справа

2012 2012-11-22T17:09:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 лістапада ў Ленінскім РАУСе Гародні грамадскі актывіст Алесь Кіркевіч быў апытаны на прадмет яго ўдзелу ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які 27 кастрычніка прайшоў у Свіслацкім раёне.

Кіркевічу паведамілі, што ў дачыненні да яго ідзе адміністратыўны працэс і задалі некаторыя пытанні, якія былі аформлены ў выглядзе пратаколу апытання. Алесь Кіркевіч па сутнасці справы адказаў, што ён сапраўды быў у Свіслачы на гэтым мерапрыемстве, і адмовіўся адказваць на шэраг іншых пытанняў. Пратаколу пра адміністратыўнае правапарушэнне яму не давалі.

Бліжэйшым часам стане вядома, будзе гэта адміністратыўная справа скіравана ў Свіслацкі раённы суд ці органы міліцыі самі вынесуць пастанову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international