“Вясна” запрашае!

2012 2012-11-22T22:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лістапада ў 10 гадзін раніцы будуць канфіскаваныя офіс і маёмасць Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Судовыя выканаўцы апячатаюць памяшканьне, у якім 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, праводзіліся прэс-канферэнцыі па актуальных пытаннях парушэнняў правоў чалавека, ладзіліся шматлікія праваабарончыя мерапрыемствы. Такім чынам улады “адзначаюць” гадавіну прысуду старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму, які 24 лістапада 2011 года быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі нібыта за нявыплату падаткаў.

У апошні дзень працы ў канфіскаваным офісе супрацоўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашаюць з 9 да 10 гадзін раніцы журналістаў, калег- праваабаронцаў і ўсіх тых, каму ў “Вясне” было сапраўды ўтульна і спагадна, разам правесці гэты час. Затым сябры Рады ПЦ "Вясна правядуць невялікі брыфінг.

Адрас: пр. Незалежнасці, 78а

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international