Міліцыі не дае спакою памяць пра паўстанцаў

2012 2012-11-22T12:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Міліцыі Гарадзеншчыны не дае спакою памяць пра паўстанцаў 1863 году, якіх традыцыйна ўшанавалі 27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне.

Сёння, 22 лістапада, у Ленінскі РАУС Гародні па факце ўшанавання паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы выкліканы грамадскі актывіст, былы палітвязень Алесь Кіркевіч. Яго сустрэча з намеснікам начальніка РАУСу Паўлам Лапата павінна адбыцца а 15-й гадзіне. Вельмі верагодна, што на Кіркевіча ўжо таксама складзены пратакол за нібыта адміністратыўнае правапарушэнне.

Нагадаем, што 27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне былі затрыманыя чатыры чалавекі – трое з іх былі засуджаныя да адміністратыўных арыштаў, яшчэ адзін – да штрафу. Праз некалькі тыдняў свіслацкая міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да трох мясцовых грамадскіх актывістаў – Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка – нібыта яны парушылі заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Суд над Валюком адбудзецца 26 лістапада, над Глебікам і Дзесяцікам – 27-га.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international