Жлобінская міліцыя не стала ўзбуджаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да сябра “Справядлівага свету”

2012 2012-11-22T10:08:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канфлікт паміж сябрам партыі “Справядлівы свет” Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым вычарпаны: жлобінская міліцыя не знайшла падставаў для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы.

–Паколькі я не з’явілася ў мясцовы РАУС, міліцыянты самі прыйшлі да мяне на гутарку, – кажа спадарыня Ткачова. – Яны ўзялі ў мяне тлумачынні, і на гэтым справа скончылася. Як я разумею, нават адміністрацыйная справа не была ўзбуджана, таму што ніякіх тлумачэнняў на гэты конт я не атрымала.

Нагадаем, пасля выбараў жлобінская міліцыя праводзіла праверку па факту канфліктнай сітуацыі паміж назіральніцай Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым, які прагаласаваў на адным з участкаў за сябе і сваю жонку. Ткачова здолела зафіксаваць гэтае парушэнне, але Бабанькоў звярнуўся у міліцыю, паскардзіўшыся на тое, што назіральніца вырвала з ягоных рук бюлетэні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international