Бялынічы: Школьнікаў пакаралі за адмову ад прымусовай працы

2012 2012-11-22T10:04:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty_-bulba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 імя Мікалая Пашкоўскага гарадскога пасёлка Бялынічы, якія адмовіліся ў кастрычніку гэтага года выязджаць на сельгаспрацы па ўборцы бульбы ў гаспадаркі раёна, павінны ў другой навучальнай чвэрці трыццаць пяць дзён аддзяжурыць у сваіх класах, ажыццяўляючы іх прыборку. Адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя Бялыніцкай СШ № 1, паведаміў адзін з бацькоў пакараных вучняў.

“Калі ў кастрычніку гэтага года вучняў школы на працягу двух тыдняў пачалі адпраўляць на ўборку бульбы ў гаспадаркі раёна, прычым працавалі дзеці без усялякай аплаты, я сказаў сыну, што ён можа не ездзіць на сельгаспрацы, - распавядае бацька аднаго з вучняў. – Дзеці ў школе павінны вучыцца, а не працаваць задарма. Тым больш, што сын быў пасля хваробы і мог захварэць зноў. Мы папярэдзілі яго класнага кіраўніка, што сын вучыцца будзе, а на прымусовыя сельгаспрацы не паедзе, бо толькі нядаўна хварэў, ды і мы з’яўляемся прынцыповымі праціўнікамі ўсялякай прымусовай працы. Адразу ніякіх санкцый з боку кіраўніцтва школы не было, бо сын вучыцца добра, ды й за што караць? Аднак ужо ў гэтай чвэрці яго падазвала класны кіраўнік і сказала, што ён павінен трыццаць пяць дзён аддзяжурыць па класу, ажыццяўляючы яго прыборку, гэткім чынам ён пакараны за адмову ад удзелу ў сельгаспрацах. Па словах класнай кіраўніцы, адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя школы. У 8 “А” класе, дзе вучыцца мой сын, такое ж пакаранне панёс яшчэ адзін вучань, бацькі якога адмовіліся адпраўляць яго на прымусовыя сельгасработы. Ёсць пакараныя і сярод навучэнцаў іншых класаў Бялыніцкай СШ № 1. Прозвішча наша прашу не ўказваць, сын не хоча, бо баіцца, што пасля гэтага ў яго могуць узнікнуць праблемы ў навучанні”.

Сумна, што сеяльнікі “разумнага, добрага, вечнага” з бялыніцкай СШ № 1 бачаць сваю задачу ў выхаванні пакорлівых людзей, гатовых выканаць любы, самы бязглузды, загад, а не ў тым, каб даць сваім вучням добрыя веды і выхаваць сапраўднага чалавека, гатовага адстойваць свае перакананні і правы…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international