Андрэй Юраў ўзначаліў Рабочую групу па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце РФ

2012 2012-11-22T09:46:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurauandrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Юраў

Праваабаронца Андрэй Юраў

Створаная Пастаянная рабочая група па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. Яе кіраўніком стаў праваабаронца Андрэй Юраў. Усяго сфарміраваны 19 рабочых груп рознай тэматыкі.


Нагадаем, што 12 лістапада Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб унясенні змяненняў у склад Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека", у адпаведнасці з якім у склад Рады былі ўключаны 39 чалавек, у тым ліку - Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Новыя члены Савета выбіраліся у тым ліку па выніках грамадскіх кансультацый - інтэрнэт-галасавання па 13 намінацыях. Андрэй Юраў быў запрошаны ў Савет па выніках галасавання ў намінацыі «Правы чалавека ў постсавецкай прасторы».

Па словах праваабаронцы, уключэнне яго ў Савет можна расцэньваць як ўскосную падтрымку дзейнасці праваабаронцаў СНД у Беларусі і рэгіёне АБСЕ ў цэлым.

- Сучаснаму расійскаму кіраўніцтву стала актуальная тэма правоў чалавека ў суседніх краінах. Пра гэта кажуць многія сігналы, уключаючы саму намінацыю: яна з'явілася ўпершыню, - адзначае Юраў.

Праваабаронца шчыльна працуе ў галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ. У прыватнасці, ён прымаў удзел у рабоце праваабарончых місій летам 2010 года ў Кіргізіі ў сувязі з міжэтнічнымі сутыкненнямі, у 2008 годзе ў Грузіі ў сувязі з ваенным грузіна-асецінскім канфліктам. З 24 снежня 2010 года праваабаронца ўзначальвае Міжнародную назіральную місію за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, створаную ў сувязі з масавымі парушэннямі правоў чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў.

За час працы Місія давала аб'ектыўную і збалансаваную інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі ў розныя міжнародныя арганізацыі, прычым, не толькі ў заходнія, але і ў арганізацыі краін СНД.
Па выніках гэтай дзейнасці Андрэю Юраву часова забаронены ўезд у Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international