Актывісту мяняюць змену – у Івацэвічы едзе Лукашэнка

2012 2012-11-21T22:09:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haladovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Халадовіч (Івацэвічы)

Станіслаў Халадовіч (Івацэвічы)

Слесару “Водаканала” Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіславу Халадовічу патэлефанаваў начальнік участка Ўладзімір Дзягцярык і  паведаміў, што ягоная працоўная змена пераносіцца з чацвярга на пятніцу. Калі Халадовіч спытаў, па якой прычыне, начальнік адказаў, што сам мусіць здагадацца. Па выказаным меркаванні Станіслава, гэта можа быць звязана з візітам у Івацэвічы Лукашэнкі, што начальнік не стаў аспрэчваць.

Па словах Станіслава Халадовіча, гэта не ўпершыню, калі прыязджае ў Івацэвічы галоўны рэспубліканскі начальнік, яму мяняюць змены. Нават, калі заранёў над Івацэвічамі не кружаць верталёты, а жанчыны з рыдлёўкамі не дакопваюць ля электрычных слупоў дзярно, што праглядаецца з дарогі, замена змены – першы прызнак прыбыцця Аляксандра Лукашэнкі. На гэта грамадскі актывіст глядзіць ужо з гумарам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international