Жыхары Баранавіч падтрымалі хворых дзяцей

2012 2012-11-21T11:38:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык каля Баранавіцкай дзіцячай гарадской бальніцы

Рыгор Грык каля Баранавіцкай дзіцячай гарадской бальніцы

У Сусветны дзень дзіцяці, 20 лістапада, грамадскі актывіст Рыгор Грык наведаў Баранавіцкую дзіцячую гарадскую бальніцу і перадаў галоўнаму ўрачу Валянціне Петран шмат цікавых кніг і дзіцячае аддзенне для тых, хто цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Гэтыя рэчы Рыгор Грык сабраў на цэнтральным гарадскім кірмашы ад прадпрымальнікаў і людзей, якія дабраахвотна ахвяравалі іх на карысць хворых дзяцей.

Нагадаем, Сусветны дзень дзіцяці быў заснаваны 20 лістапада 1954 году Генеральнай Асамблеяй ААН і скіраваны на паляпшэнне дабрабыту дзяцей, умацаванне працы, якая праводзіцца ААН у інтарэсах дзяцей усяго свету. У гэты дзень у 1959 годзе была прынятая "Дэкларацыя правоў дзіцяці", а ў 1989 годзе - "Канвенцыя правоў дзіцяці".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international