Брэст: уладальнікі газавых аўтамабіляў скардзяцца на мытнікаў

2012 2012-11-21T11:05:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miazha-kantrol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі дзён запар аўтамабілі, якія працуюць на газавым паліве, пры перасячэнні беларкуска-польскай мяжы трапляюць у зону павышанай увагі супрацоўнікаў Брэсцкай мытні.

Па словах аўтаўладальнікаў, мытнікі аглядаюць паліўныя бакі, але дзеля гэтага выкарыстоўваюць шлангі альбо свецяць у бак ліхтарыкамі. Гэта выклікае вялікую занепакоенасць у кіроўцаў, якія лічаць, што такі агляд  - “да першага пажару”. Але самае галоўнае: мытнікі  спасылаюцца на загад свойго кіраўніцтва, аднак ніякіх дакументаў у пацверджанне сваіх словаў не прад’яўляюць.

Кіраўнік прэс-службы Брэсцкай мытні Сяргей Малеў паведаміў, што ніякіх новых загадаў ды інструкцый наконь агляду транспартных сродкаў не было, а больш пільная ўвага газавым паліўным бакам надаецца таму, што частымі сталі выпадкі, калі ў гэтых баках нелегальна правозяцца забароненыя рэчы. Ускосна Сяргей Малеў пагадзіўся, што агляд з ліхтарыкам можа быць небяспечны для тых, хто гэты агляд праводзіць.

У той жа час уладальнікі аўтамабіляў, якія працуюць на газавым паліве, заўважаюць, што іх не пакояць не толькі сумнеўныя захады па агляду транспартных сродкаў, але і тое, што гэта часам з’яўляецца дадатковай падставай для мытнікаў, каб не дазваляць выезд за мяжу. Такія абмежаванні кіроўцы лічаць незаконнымі і парушаючымі іх правы на свабоднае перамяшчэнне.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international