Справу Пачобута працягнулі да 21 сьнежня

2012 2012-11-21T09:41:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прэсавы сакратар Сьледчага камітэта па Гарадзенскай вобласьці Сяргей Шаршуневіч.Тэрмін сьледзтва пераносілі ўжо некалькі разоў, прычыны пераносу сьледзтва не агалошваюцца.

Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Як апавёў «Свабодзе» Пачобут, увесь гэты час яго ніхто не выклікаў на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international