viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: “Мы хочам убачыць рэальнае пацяпленьне сітуацыі”

2007 2007-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справаў прэзідэнта працягнула на год дамову аб арэндзе памяшканьня для Беларускага Хэльсінскага камітэту, які раней змусілі пакінуць офіс. Як ацэньвае гэты факт вядомы праваабаронца, лідэр закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі?

Радыё Свабодзе ён пракаментаваў падзею наступным чынам: “Цяжка казаць пра нейкія зьмены ў палітыцы і ў адносінах да трэцяга сэктару, грамадзкіх арганізацыяў. Мы мусім убачыць не адзінкавыя факты ці рашэньні, якія прымаюцца, мабыць, на самым высокім узроўні. Мы мусім убачыць рэальнае пацяпленьне сытуацыі для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у межах Беларусі. Я нагадаю, што напрыклад, за апошнія сем гадоў ніводная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваная не была.

Гэта ўсё пакажа блізкая будучыня: ці гэта сапраўды пачатак адкручваньня гаек, ці гэта ўсё ж адзінкавая акцыя піярнага пляну, якая фактычна не мяняе агульнай сітуацыі.

Мы сёньня маем сем асобаў, якія сядзяць адназначна паводле палітычных матываў, і сапраўды беларускія ўлады павінны знайсьці магчымасьць выпусьціць іх — гэта і Аляксандра Казуліна, і Зьмітра Дашкевіча, і Артура Фінькевіча, і іншых. І прынамсі старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы пра гэта казаў адназначна: пакуль ня будуць выпушчаныя палітычныя вязьні, перамоваў Рада Эўропы праводзіць ня будзе”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства