У Камянецкім раёне вяскоўцы дамагліся, каб сельсавет застаўся на былым месцы

2012 2012-11-20T17:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vioska-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З прапановай пераносу адміністрацыйнага цэнтра Раснянскага сельсавета з вёскі Абяроўшчына ў вёску Расна выступіла кіраўніцтва Камянецкага райвыканкаму.

Аднак гэтая ініцыятыва не знайшла патрымкі ў саміх вяскоўцаў: падчас арганізаванага вывучэння грамадскай думкі высветлілася, што большасць грамадзян, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, лічаць такі перанос немэтазгодным. Сваё меркаванне ў пісьмовым выглядзе (у тым ліку з дапамогай электроннай пошты) выказалі 332 чалавекі, з якіх 302 выступілі супраць пераносу. У першую чаргу мясцовыя жыхары аргументавалі свой падыход больш зручным геаграфічным месцазнаходжаннем вёскі Абяроўшчына і тым, што да яе лепш дабірацца на грамадскім транспарце.

Раённыя ўлады вымушаны былі прыслухацца да грамадскай думкі і адмовіцца ад сваёй прапановы: ужо абвешчана, што ў бліжэйшчы час пераносу адміністрацыйнага цэнтра сельсавета не чакаецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international