Баранавічы: два месяцы чыноўнікі “правяралі” факты парушэнняў выбарчага заканадаўства

2012 2012-11-20T16:49:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/housha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша 19 лістапада атрымаў адказ з аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка начальніка падпалкоўніка А. Трафімава. Міліцэйскі чыноўнік лаканічна падсумоўвае, што ў ходзе разгляду заявы Сяргея Гоўшы аб’ектыўных дадзеных аб прымусе студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта да датэрміновага галасавання падчас парламенцкіх выбараў атрымана не было.

Яшчэ 19 верасня “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што студэнтаў БарДУ прымушаюць датэрмінова прагаласаваць пад пагрозай адлічэння з навучальнай установы. Таму Сяргей Гоўша напісаў скаргу ў ЦВК аб гэтым парушэнні выбарчага заканадаўства, прывёўшы канкрэтныя прозвішчы і месцы парушэнняў. ЦВК не стаў разглядаць, а накіраваў скаргу праваабаронцы Генеральнаму пракурору, а той – ва ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Абласныя міліцэйскія чыноўнікі перанакіравалі скаргу праваабаронцы сваім падначаленым у Баранавічы, якія на месцы “правялі” праверку прыведзеных фактаў.

Праваабаронца лічыць, што яго заява зусім не разглядалася і ўказаныя ў ёй факты не правяраліся, бо ён называў канкрэтныя ўчасткі для галасавання, прозвішчы куратараў груп, якія прымушалі студэнтаў галасаваць датэрмінова 19 верасня.

– У мянё ёсць дыктафонны запіс такой размовы са студэнтамі. Ніхто гэтых людзей не апытваў, ніхто таксама і да мяне не звярнуўся. Чыноўнікі два месяцы перадавалі маю скаргу з кабінета ў кабінет, а ў выніку зрабілі звычайную адпіску і раяць мне сёння, у выпадку нязгоды, абскардзіць гэтае рашэнне ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, – паведамляе Сяргей Гоўша.

Замест канкрэтнай працы чыноўнікі свядома разводзяць бюракратычную цяганіну, лічыць праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international