У Гомелі будзе арганізавана нефармальная прававая школа для цыган

2012 2012-11-20T15:14:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/roma_narod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы вырашылі правесці прававую школу для цыган. Такое рашэнне было прынятае па выніках правядзення 19 лістапада круглага стала па праблемах цыган. Мерапрыемства арганізавалі мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Удзел у круглым стале прынялі праваабаронцы, прадстаўнікі цыганскага народу, пастар царквы «Жывая вера», які займаецца дапамогай цыганскім дзецям.

«Мы дамовіліся, што цыганы збяруць сваіх людзей і правядзем прававую школу для іх. Многія з іх не маюць наогул ніякіх прававых ведаў. Разбяром на занятках розныя сітуацыі, растлумачым, што яны абавязаны дзяржаве, і што дзяржава – ім. Часта цыганы трапляюць у розныя сітуацыі не са зла, а па няведанні законаў», - адзначыў праваабаронца БХК Алесь Яўсеенка.

Ён распавёў пра выпадкі, калі ноччу міліцыя ўварвалася ў дом да цыганоў і забрала іх у пастарунак, каб узяць адбіткі пальцаў. Ноччу праводзіць нейкія працэсуальныя дзеянні незаконна. «Калі б цыгане гэта ведалі, яны б як мінімум напісалі скаргу. Альбо дзяцей забіраюць у прытулак толькі з-за таго, што іх бацькі не маюць дакументаў. Замест гэтых радыкальных мераў варта было б дзяржаве дапамагчы зрабіць дакументы. Некаторыя з цыганоў нават не ведаюць, куды ісці, каб атрымаць пашпарт», - зазначыў праваабаронца.

Па яго словах, на працягу двух месяцаў на практычных семінарах для прадстаўнікоў цыганскага этнасу будуць праведзены заняткі па праве – пачынаючы з Жыллёвага кодэксу і кодэксу аб сям'і і заканчваючы канстытуцыйным і міжнародным правам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international