Гаспадарчы суд не задаволіў апэляцыю «Плятформы»

2012 2012-11-20T14:34:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Апэляцыйная інстанцыя Менскага гаспадарчага суду адмовіла ўстанове «Плятформа» ў задавальненьні скаргі на рашэньне суду аб ліквідацыі. Паводле кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнкі, разгляд скаргі адбыўся пры адсутнасьці прадстаўнікоў «Плятформы». 

Андрэй Бандарэнка: «Рашэньне было прынятае яшчэ 13 лістапада, прычым бяз нашага ўдзелу. Сакратар суду нібыта згубіла нашу заяву аб пераносе паседжаньня, а судзьдзя зрабіў выгляд, што нічога ўжо зрабіць немагчыма. Гэта ўсё дадаткова сьведчыць пра тое, як працуюць суды ў Беларусі. Што да самога рашэньня — нічога дзіўнага. Калі ёсьць загад зьверху пра закрыцьцё, то судзьдзі будуць закрываць вочы на закон, на сумленьне і выконваць загад».

9 кастрычніка Менскі гаспадарчы суд пастанавіў ліквідаваць установу «Плятформа», якая займаецца абаронай правоў вязьняў беларускіх турмаў. Рашэньне было прынятае паводле пазову да «Плятформы» з боку падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Менску. Прадстаўнікі «Плятформы» назвалі прэтэнзіі падаткоўцаў надуманымі.

20 лістапада Андрэй Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што ўжо накіраваная касацыйная скарга ў Вышэйшы гаспадарчы суд, а таксама пададзеная скарга ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international