Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да разгляду скаргі экс-рэктара Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага інстытуту прафесара Юрыя Бандажэўскага.

2003 2003-07-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да разгляду скаргі экс-рэктара Гомельскага дзяржаўнага медыцынскаа інстытуту прафесара Юрыя Бандажэўскага на прысуд Вярхоўнага суда РБ, згодна з якім ён у 2001 годзе быў прызнаны вінаватым у хабарніцтве і асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Згодна з працдурай разгляду скаргаў у ААН, усе пастаўленыя ў скарзе пытаньні пераадрасуюцца беларускім дзяржаўным структурам: суду і пракуратуры. Тыя павінны адказаць, нягледзячы на тое, што ытаньні могуць быць ім непрымныя. Як паведамляе БДГ, такія запыты імі ўжо атрыманыя.
Затым з адказамі беларускіх афіцыйных структураў азнаёмяцца прафесар і ягоны адвакат. Яны могуць таксама зрабіць свае каментары. Затым усе дакументы будуць вывучацца на паседжаньні камісіі, яая і павінна даць адказ, ці парушаныя пры правядзеньні папярдняга і судовага сьледзтва правы Бандажэўскага як чалавка і грамадзяніна. Калі адказ будзе станоўчым, то гэта аўтаматычна азначае неправамернасьць прысуду, паколькі згодна з Канстытуцыяй у яго аснову не могуць быць пакладзеныя доказы, атрыманыя з парушэньнем закону. Так што на працягу году, а менавіта столькі цягнецца працэдура разгляду скаргі, мы зможам нарэшце даведацца, наколькі вінаваты Бандажэўскі.

Паводле БДГ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international