Салігорцы патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

2012 2012-11-20T10:50:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/medabslugouvanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія ў абарону права на даступнае для ўсіх грамадзянаў медыцынскае абслугоўванне разгарнулася ў Салігорску.

Вострая праблема чэргаў у раённай паліклініцы існуе ўжо доўгія гады. Дзеючая медыцынская ўстанова разлічана на 680 наведванняў штодня, але фактычна іх адбываецца ў тры разы болей. Нават па існуючых нормах магутнасць салігорскай паліклінікі меншая ў паўтары разы за неабходную.

Каб нагадаць салігорцам пра іх сацыяльныя правы, мясцовыя актывісты моладзевага цэнтра “Волат” рапаўсюдзілі ў горадзе ўлёткі з напамінам аб існуючай праблеме. Маладзёны прапануюць “узгадаць прозвішчы нядаўна “прызначаных-абраных” дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад салігорскага рэгіёна і звярнуцца з дадзеным пытаннем да іх”. Таксама актывісты заклікаюць грамадзянаў да ўдзелу ў зборы подпісаў за будаўніцтва ў Салігорску новай паліклінікі.

У бліжэйшы час далучыцца да кампанні ў абарону права на даступнае медыцынскае абслугоўванне плануюць і іншыя дэмакратычныя структуры Салігоршчыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international