У ААН рэкордная колькасць краін выступілі за адмену смяротнага пакарання

2012 2012-11-20T10:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэкордная колькасць краін падтрымалі пры галасаванні ў Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання.
За гэтую рэзалюцыю выказаліся 110 краін-членаў, усталяваўшы рэкорд з 2010 года, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце арганізацыі. Супраць рэзалюцыі прагаласавалі 39 краін, уключаючы ЗША, Японію, Кітай, Іран, Індыю, КНДР, Сірыю і Зімбабвэ. Устрымаліся 36 дзяржаў.
Хоць рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі не мае абавязковай сілы, па словах дыпламатаў, "яна ўзмоцніць маральны ціск на краіны-члены ААН".
Галасаванне па рэзалюцыі аб адмене смяротнага пакарання праводзіцца раз у два гады. У 2010 годзе рэзалюцыю падтрымалі 107 краін-членаў.
Як паведамляюць у ААН, каля 150 краін або адмянілі смяротнае пакаранне, альбо ўвялі мараторый на яе выкананне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international