Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-11-20T09:45:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя на мінулым тыдні.

У “Падзеі тыдня” –  пра далейшыя намеры і планы ў дзейнасці Праваабарончага цэнтру “Вясна”. 24 лістапада спаўняецца роўна год з моманту вынясення палітычна матываванага прысуду аб пазбаўленні волі кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму. А 26 лістапада будзе канфіскаваны офіс, у якім вясноўцы прапрацавалі 12 гадоў.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – прэзідэнт Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Таццяна Рэвяка. Яна распавядзе пра змест першай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў са  спецдакладчыкам ААН па Беларусі  Міклашам Харашці, што на мінулым тыдні праходзіла ў Вільні.  

У музычных паўзах - менскі поп-рок гурт Martin S., які  выдаў свой дэбютны аднайменны альбом.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international