Злачынствы без тэрміна даўніны

2012 2012-11-19T10:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Словы былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова пра адказнасць за знікненне шэрага беларускіх апазіцыйных палітыкаў нельга лічыць прызнаннем віны, лічыць праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, Сівакоў у інтэрв’ю газеце "Прессбол" сказаў: "Я за гэта адказваю. Мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе".

Гары Паганяйла лічыць, што словы Сівакова можна інтэрпрэтаваць і так - ён быў міністрам унутраных спраў і не зрабіў усяго магчымага, каб прадухіліць ці раскрыць гэтыя злачынствы.

- Я магу дакладна заявіць і пацвердзіць у любым судзе, што ёсць сур’ёзныя падставы падазраваць яго ў дачыненні да гэтых знікненняў. На аператыўным узроўні гэтыя злачынствы ўжо даўно раскрытыя. Яшчэ ў 2001 годзе, нават крыху раней. Але не адзін ён вінаваты, не адзін ён дзейнічаў. Мы падазраем у першую чаргу ў дачыненні да гэтых злачынстваў непасрэдна кіраўніка дзяржавы - спадара Лукашэнку.

Таксама сярод падазраваных у дачыненні да палітычных знікненняў фігуруюць прозвішчы Віктара Шэймана - у той час дзяржсакратара Савета бяспекі, Уладзіміра Наумава - былога кіраўніка Службы бяспекі прэзідэнта ды іншых асобаў. Улады робяць усё магчымае, каб зацягнуць расследаванне. Таму што у 2014 годзе заканчваецца 15-гадовы тэрмін даўніны для прыцягнення асобаў да крымінальнай адказнасці.

Аднак Гары Паганяйла сцвярджае, што знікненні і забойствы палітычных апанентаў існуючай у Беларусі ўлады праваабаронцы ацэньваюць і кваліфікуюць па артыкуле 128 Крымінальнага кодэксу Беларусі як злачынствы супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміна даўніны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international