Працяг судоў у Свіслачы - 26 і 27 лістапада

2012 2012-11-19T14:48:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прызначаны даты судоў над актывістамі, якія ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года - Віктару Дзясяціку, Анатолю Валюку і Юрыю Глебіку. Як зазначыў апошні, іх вінавацяць ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаванай акцыі.

Юры Глебік:

- Адзін суд будзе 26-га ў панядзелак, а два будуць 27-га, на розны час – на 10 гадзін і на 14 гадзін. Звычайнага суду хутчэй за ўсё не будзе. Выклічуць у кабінет і суддзя абвесціць прысуд. Хутчэй за ўсё будзе так. Здаецца, будзе штраф у 30 мінімалак, стандартны які даюць. Нічога новага для нас не абвесцяць. Пакуль ціха, ніякай перадузятасці няма – ні з боку міліцыі, ні з боку падатковай інспекцыі.

27-га кастрычніка ў Свіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначаюць памяць паўстанцаў Каліноўскага. Сёлата міліцыянты затрымалі ў Свіслачы 4-х маладых людзей, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі, а пазней усіх асудзілі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international