Жыхара Гомеля затрымалі на мяжы з-за мядзведзіка

2012 2012-11-19T14:16:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jalenski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Яленскі

Станіслаў Яленскі

18 лістапада жыхар Гомеля Станіслаў Яленскі вяртаўся з Украіны праз памежны пункт пропуску «Новая Гута», дзе быў спынены памежнікамі для пільнага дагляду. Прычынай для гэтага стала аплікацыя на заднім шкле аўто – мядзведзік з парашутам, якія трымае ў руках цыдулку «Привет ПВО!».

«Да тавараў, якія я вёз з Чарнігава, у памежнікаў не было ніякіх прэтэнзій. Вартавы мяжы зацікавіўся мядзведзікам і спытаўся, што азначае гэтая аплікацыя? Я адказаў, што я з'яўляюся добраахвотным памочнікам памежнікаў па выяўленні нізка лятаючых самалётаў і пры частым перасячэнні мяжы падчас стаяння ў чэргах сачу за паветранай прасторай, каб вораг не пранік на нашу тэрыторыю», - патлумачыў Станіслаў Яленскі.

Тлумачэнні, відаць, не спадабаліся памежніку, бо той выклікаў начальніка змены, і аўтамабіль гамяльчаніна адагналі для таго, каб разабрацца. Разборкі заключаліся ў тым, што прыйшоў іншы памежнік з фотаапаратам і ва ўсіх ракурсах сфатаграфаваў медзведзяня на заднім шкле аўтамабіля. «Я казаў, што, маўляў, сфатаграфуйце і мяне з маім мішкам – гэта ж я яго прыручыў, але памежнікі адмовіліся», - зазначыў кіроўца.

Ён дадаў, што пакрыўдзіўся на памежнікаў, якія не ацанілі яго парыў добраахвотнага наглядальніка за паветранай прасторай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international