Алесь Бяляцкі: Чытаю, любуюся восеньскім небам, атрымліваю лісты падтрымкі…

2012 2012-11-19T13:06:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

У лісьце да сяброў палітвязень распавядае, што надае фарбаў гэтым панурым восеньскім дням у сьценах бабруйскай калоніі.

Алесь Бяляцкі піша, што палепшыць настрой ды прывесьці думкі ў парадак у яго атрымоўваецца праз фізічныя практыкаваньні ды навядзеньне парадку ў рэчах. Таксама ў вольны час ён аддаецца чытаньню, і зараз працягвае вывучаць жыцьцё і творчасьць рэпрэсаваных пісьменьнікаў. “Прачытаў лісты з лагеру ксяндза-беларуса Андрэя Цікоты (памёр у лагеры ад хваробаў у 52-м годзе) і лісты беларускага пісьменніка родам з Бабруйска Барыса Мікуліча (у 41 год памёр у ссылцы ў Краснаярскім краі ў 54-м годзе ад інфаркту) і знаходжуся зараз пад уражаньнем ад іх…”

Акрамя таго, Алесь вядзе актыўную перапіску з сябрамі, калегамі, грамадскімі актывістамі з розных беларускіх гарадоў ды мястэчак. Да ўсяго палітвязень адзначае, што па-ранейшаму адчувае падтрымку з боку праваабарончай арганізацыі Amnesty International. “Мне ж зараз ідзе даволі багата лістоў і паштовак з-за мяжы. У асноўным з Нямеччыны. Я разумею, што нямецкая Эмнесьці абвясьціла акцыю падтрымкі. Вось і шлюць мне прыгожыя паштоўкі з усіх канцоў Германіі. Толькі за ўчора і сёньня (панядзелак-аўторак) я атрымаў 21 ліст і паштоўку з Нямеччыны, адну з Бостану, ЗША, і сем з Англіі. Невядомыя людзі, а неабыякавыя…”

І далей з яркіх паліграфічных фарбаў Алесь пераключаецца на манатонныя восеньскія, што зараз пануюць у прыродзе. “А я ўсё любуюся вялізным восеньскім нізкім небам. Як добра, што ў нас выразныя чатыры пары году. Гэта вельмі разнастаіць жыцьцё. Ня тое, што, да прыкладу, на Кубе. Там толькі дзьве пары году – лета без дажджу і лета з дажджом. Ня цэнім таго, што маем…”  

Па агульным настроі з ліста, датаванага 13-ым лістападаўскім днём, заўважна, што Алесь настойліва не ўпускае ў сваё жыцьцё хандру і дэпрэсію, і яму па-ранейшаму ўдаецца зараджаць суразмоўцаў у ліставаньні сваёй пазітыўнай энэргіяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international