Міліцыянты хочуць узяць адбіткі пальцаў у магілёўскага актывіста паўторна

2012 2012-11-19T12:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу, 17 лістапада, у 11-00 чацвёра людзей у цывільным прыйшлі дамоў да актывіста Партыі БНФ “Адраджэньне” Уладзіміра Трызунова. Толькі адзін з іх паказаў пасведчанне міліцыянта. Гэта быў нехта Дарафееў.

“Міліцыянты запыталі ці ёсць у мяне пашпарт, каб спраўдзіць маю асобу. Я сказаў, што няма. На што яны сказалі, што я мушу здаць адбіткі пальцаў і сліну. Яны пачалі выпісваць мне позву на месцы і прасілі, каб я ў ёй распісаўся”, - кажа Уладзімір Трызуноў. Актывіст адмовіўся гэта зрабіць, і міліцыянты ўкінулі яму позву ў паштовую скрыню.

“Позва выпісана на 19 лістапада. Я мусіў у 10-00 раніцы быць у Ленініскім РАЎСе, аднак я туды не пайшоў, бо ў позве не напісана, у якасці каго мяне туды выклікаюць, то бок запоўнена была неналежным чынам. Таксама хачу сказаць, што адбіткі пальцаў я ўжо здаваў гэтым летам, і прычыну паўторнай здачы іх не разумею”, - кажа Уладзімір Трызуноў.

Сябра партыі БНФ “Адраджэньне” адзначае, што міліцыянты ў выніку адмовы праходжання дакталаскапіі пагражалі яму сур’ёзнымі непрыемнасцямі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international