Новую салігорскую школу могуць пазбавіць безбар'ернай інфраструктуры

2012 2012-11-19T11:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ахітэктурны праект па будаўніцтве новай салігорскай школы можа быць зменены. Дзеля змяншэння кошту будучы будынак могуць пазбавіць безбар’ернай інфраструктуры для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Школа ў новым 18-м мікрараёне мусіць з’явіцца да пачатку наступнага навучальнага году. Паводле дзеючага заканадаўства, усе будаўнічыя аб'екты Беларусі павінны будавацца па правілах безбар'ернага асяроддзя. На жаль, у большасці выпадкаў гэтыя патрабаванні не выконваюцца. Па інфармацыі, атрыманай мясцовымі праваабаронцамі, існуе вялікая верагоднасць, што пры ўзвядзенні новай салігорскай школы гэтыя патрабаванні будуць праігнараваныя.

Тэхнічныя ўмовы на будаўніцтва школы выдае Аддзел адукацыі Салігорскага райвыканкаму. У адпаведансці з гэтымі ўмовамі будзе выкарыстоўвацца тыповы архітэктурны праект з мясцовай прывязкай. Аналагічны педагагічны комплекс быў ужо пабудаваны ў Бараўлянах. Аднак на запыт уладаў зменшыць кошт салігорскага праекту могуць праз сказасаванне безбар’ернага асяродку. Такім чынам сацыяльны аб’ект можа застацца без пандусаў, ліфта для інвалідаў-вазочнікаў, прыстасаваных для людзей з амежаванымі магчымасцямі санітарных узлоў ды іншага. Адной з прычынаў гэткага кроку можа быць прынятае раней рашэнне аб ператварэнні салігорскай школы №1 у сваеасаблівую безбар’ерную выспу. Першая школа знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры гораду і пачаць гэткія пераўтварэнні з яе было б цалкам лагічным. Але наўрад ці з гэтай нагоды варта парушаць будаўнічыя нормы пры ўзвядзенні новых аб’ектаў.

У самім Аддзеле адукацыі прадстаўніку Беларускага Хельсінскага камітэту Леаніду Мархотку інфармацыю аб зніжэнні кошту будаўнітцва новай школы праз адмову ад безбар’ернай інфраструктуры не пацьвердзілі. “Пакуль эканоміць плануюць на якасці матэрыялаў,” - паведаміў прадстаўнік БХК. Тым не менш, салігорскія праваабаронцы абяцаюць ўзяць пад грамадскі кантроль будаўніцтва педагагічнага комплексу ў новым мікрараёне, каб не дапусціць парушэння будаўнічых нормаў, датычных безбар’ернага асяродку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international