Спроба пакараць фальсіфікатараў выбараў у Оршы апынулася безвыніковай

2012 2012-11-19T10:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchja-kamisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі ГАУС даслаў адказ каардынатару кампаніі незалежнага назірання ў Оршы Мікалаю Дзямідаву, які патрабаваў прыцягнуць да адказнасці фальсіфікатараў выбараў.

У заяве гаварылася, што на ўчастках № № 18,26,33 ў горадзе Орша былі выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры адкрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў больш.

Такія парушэнні, учыненыя асобамі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, або якія ўваходзяць у склад выбарчых камісій, або службовымі асобамі дзяржаўных органаў, прадугледжваюць пакаранне па артыкуле 192 КК РБ у выглядзе штрафу, папраўчых работ, абмежавання або пазбаўлення волі.

Трэба аддаць належнае, міліцыянты апыталі старшыняў камісій на вышэйназваных участках. Свае тлумачэньні далі старшыні ўчастковых камісій № 18 Ірына Макарава, № 26 Аляксандр Міхно і № 33 Святаслаў Марціновіч. Усе яны дружна распавялі неверагодную карціну.

Па словах старшыняў, нібыта ў дзень выбараў бясконцым патокам ішлі званкі выбаршчыкаў у іх камісіі з просьбай прыехаць з урнай на дом, так як самі жыхары чамусьці не ў стане дабрацца да камісіі. На ўчастку № 18 такіх выбаршчыкаў апынулася аж 345 чалавек (амаль 20% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў). Дарэчы, участак гэты размешчаны ў цэнтры шматпавярховага мікрараёна і самы аддалены дом размешчаны метрах у 200 ад памяшкання камісіі. У выніку нібыта колькасць тых, хто прагаласаваў дома, гэтак рэзка ўзрасла да канца дня выбараў.

Дадзеныя тлумачэнні старшыняў камісій, якія прадстаўляюць несумнеўную цікавасць для аматараў фантастыкі, участковым інспектарам Аршанскага ГАУС Трэбнікавым былі прызнаныя лагічнымі і пераканаўчымі. У распачынанні крымінальнай справы адмоўлена.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international