Слонім: мясцовыя вертыкальшчыкі не дапусцілі слонімцаў да міністра

2012 2012-11-19T09:35:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zarko-vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лістапада ў Слоніме пабываў міністр аховы здароўя Беларусі  Васіль Жарко. Ён планаваў сустрэчу са слонімцамі, каб адказаць на пытанні мясцовых жыхароў і вырашыць іх праблемы па медыцынскім абслугоўванні.

Дзеля гэтага загадзя ў Слонімскім райвыканкаме быў арганізаваны запіс, каб трапіць да міністра. За некалькі дзён да візіту вертыкальшчыкі з райвыканкама і чыноўнікі з раённай бальніцы ператэлефанавалі слонімцам, а многіх нават наведалі, якія запісаліся на прыём да міністра, і прасілі, а ў іншых выпадках патрабавалі, каб яны не ішлі на прыём да міністра, адмовіліся ад свайго запісу, таму што на месцы іх пытанні будуць вырашаны без міністра. Пасля гэтага на прыём да Васіля Жарко трапілі толькі некалькі чалавек.

Адзін са слонімцаў, які ўсё ж трапіў на прыём да міністра, сказаў, што “мясцовыя чыноўнікі баяцца згубіць свае крэслы, таму перастрахоўваюцца”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international