Бялыніцкі раён: дарогу пабудавалі, пра людзей забыліся

2012 2012-11-16T14:57:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары вёскі Рудня Бялыніцкага раёна спрабуюць дамагчыся ад мясцовых уладаў абсталявання пешаходнага пераходу праз аўтатрасу Мінск –Магілёў у накірунку аграгарадка Вялікая Машчаніца, каб мець магчымасць наведваць амбулаторыю і краму ў гэтым населеным пункце. Мясцовыя ўлады пакуль на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць. Між тым большасць насельніцтва вёскі Рудня складаюць састарэлыя пенсіянеры, аб вялікім клопаце дзяржавы пра якіх пастаянна сцвярджаюць дзяржаўныя СМІ.

Пасля завяршэння будаўніцтва аўтатрасы Магілёў – Мінск для таго, каб наведаць амбулаторыю ў аграгарадку Вялікая Машчаніца, жыхары вёскі Рудня павінны рабіць аб’езд у чатыры з паловай кіламетры па шашы Бялынічы-Быхаў і Бялынічы-Машчаніца. Між тым адлегласць напрасткі да амбулаторыі складае крыху больш за кіламетр, аднак пры будаўніцтве аўтатрасы будаўнікі не паклапаціліся пра абсталяванне пешаходнага пераходу, ды і аўтатраса з абодвух бакоў агароджана сеткай.

- Зараз з наведваннем амбулаторыі альбо крамы ў жыхароў Машчаніцы ўзнікае вялікая праблема, даводзіцца абыходзіць чатыры з паловай кіламетры, прычым па шашы, - распавядае жыхарка вёскі Рудня Тамара. – Добра, я яшчэ маладая пенсіянерка, мне крыху больш за шэсцьдзесят, я яшчэ магу туды дабрацца, а састарэлыя апынуліся фактычна адрэзанымі ад медыцынскага абслугоўвання. Мы звярталіся па дапамогу ў сельсавет, у Бялыніцкі райвыканкам, аднак там адказваюць, што нічым дапамагчы не могуць, хадзіце па шашы вакол, бо праектам пры будаўніцтве аўтатрасы ніякі пешаходны пераход не прадугледжаны. Але ж яго можна зрабіць альбо над трасай, альбо падземным, людзей з Рудні, Асаўца і іншых вёсак у Машчаніцу ходзіць шмат. Аднак пра людзей улады не клапоцяцца, чакаюць, пакуль каго-небудзь на шашы машына задавіць. Будзем скардзіцца ў вышэйстаячыя інстацыя, пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч кажа, што пасля непрадуманай рэканструкцыі трасы Мінск – Магілёў у мясцовых жыхароў сапраўды з’явілася шмат праблем.

- Аўтатрасу будавалі аўральнымі тэмпамі, таму нарабілі процьму недарэчнасцяў, а ў выніку павінны пакутваць людзі. Тыя ж састарэлыя жыхары Рудні зараз не ведаюць, як дабрацца да амбулаторыі ў Машчаніцы, павінны хадзіць навокал па шашы. Адзіны школьнік з вёскі Воліўка таксама ходзіць са школы ў Машчаніцы па шашы Машчаніца - Бялынічы, дзе пастаянна рухаецца транспарт, зроблена абсалютна недарэчная развязка на Быхаў. Дарэчы, супрацоўнікі ДАІ, да якіх я звяртаўся, прызнаюць наяўнасць шматлікіх праблем. Яны кажуць, што самі неаднаразова звярталіся ў вышэйстаячыя інстанцыі, але на іх звароты таксама пакуль ніяк не рэагуюць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international