Баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Паўла Севярынца

2012 2012-11-16T12:35:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviarynec-15.11.2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты з Баранавіч наведалі Паўла Севярынца

Актывісты з Баранавіч наведалі Паўла Севярынца

Баранавіцкія сябры няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый - Галіна Ярашэвіч (БХД), Віктар Сырыца (“Рух “За свабоду”), Сяргей Гоўша (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Алесь Белы (БАЖ) і Анжаліка Камбалава (АГП) - 15 лістапада наведалі Паўла Севярынца ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбывае “хімію”.

Пасля абавязковай рэгістрацыі наведвальнікі сустрэліся з Паўлам у альтанцы, якая месціцца ля будынку камендатуры. Сустрэча доўжылася каля гадзіны.

Госці распавядалі палітвязню пра грамадска-палітычнае і культурніцкае жыццё ў Баранавічах, а Павел - пра жыццё на “хіміі”.

– Павел выглядае стомленым і сумным. Гэта нас вельмі засмуціла, таму мы ўсе імкнуліся яго маральна падтрымаць і неяк падбадзёрыць, – адзначыў грамадскі актывіст Сяргей Гоўша.

Госці пажадалі Паўлу Севярынцу найхутчэйшай свабоды, пачаставалі палітычнага вязня беларускім салам з цыбуляю і перадалі яшчэ шмат якіх баранавіцкіх прысмакаў. Але найбольш Павел узрадаваўся прывезеным 72 (!) кнігам беларускіх і замежных аўтараў, бо ён зараз з’яўляецца загадчыкам бібліятэкі ў куплінскай камендатуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international