Хто яны, затрыманыя за выбух каля Віцебскай управы КДБ?

2012 2012-11-16T11:36:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Следчы камітэт 15 лістапада паведаміў, што ўсіх затрыманых адпусцілі і падазраваных па гэтай справе няма. Але пытанні засталіся, лічыць віцебскі праваабаронца Павел Левінаў. Яго турбуе,  як абыходзіліся з тымі, хто адбыў пад вартай ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак, і чаму яны маўчыць, не жадаючы выйсці на кантакт з журналістамі і праваабаронцамі.

Павел Левінаў спрабаваў адшукаць затрыманых з першых жа сутак пасля выбуху, які адбыўся ўвечары 11 лістапада:

"Шукаў праз сацыяльныя сеткі, праз знаёмых. Але сваякі ці знаёмыя затрыманых адмаўляліся размаўляць і прасілі іх больш не турбаваць. Не разумею: гэта абыякавасць ці агульная запалоханасць нашых людзей? Мяне як праваабаронцу дужа непакоіць, ці нармальнымі былі ўмовы ўтрымання, ці не было ціску на затрыманых, ці аказвалася ім медычная дапамога – тым больш, што пра аднаго было сказана, што ён мае "знешнія прыкметы адхіленняў у паводзінах".

Паколькі крымінальная справа, распачатая пасля выбуху паводле артыкулу "Хуліганства" не скасавана, вельмі важна  не толькі тое, што затрыманых адпусцілі, але і ў якім статусе яны знаходзяцца цяпер, працягвае праваабаронца:

"Верагодна, яны з'яўляюцца сведкамі ў гэтай справе. Не выключана, што у кагосьці ўзялі падпіску аб нявыездзе, а ў кагосьці – пра неразгалошванне таямніцы следства. Усё гэта важна – і не з цікаўнасці, а каб ведаць аб'ектыўную карціну. Бо нярэдкія выпадкі ціску на затрыманых ды іншыя парушэнні іхных правоў".

Калі падазраваных няма на дадзены момант, гэта яшчэ не значыць, што яны не з'явяцца ў бліжэйшай будучыні, кажа Павел Левінаў. Так што верагодныя новыя затрыманні.

Між тым жыхары Віцебску актыўна цікавяцца падзеямі вакол выбуху каля КДБ і яго наступствамі. Існуе пэўная сацыяльная напружанасць. Тым больш, што 14 лістапада ў абласным цэнтры здарыўся яшчэ адзін неадназначны выпадак: у міліцыю патэлефанаваў невядомы, заявіўшы, што  выбуховае прыстасаванне закладзена цяпер ужо ў будынку хладакамбіната. Былі выкліканы спецслужбы, выбухоўку не знайшлі, а "тэлефоннага тэрарыста" вылічылі за некалькі гадзін. Ім аказаўся 36-гадовы мужчына, які заявіў, што "хацеў праверыць хуткасць працы адказных структур".  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international