Праваабаронца просіць Вярхоўны Суд пакараць баранавіцкіх суддзяў

2012 2012-11-15T14:20:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша 15 лістапада накіраваў старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь заяву аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзяў суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. Вось ўжо чацверты месяц ён дамагаецца ў гарадскім і абласным судах судаводства і справаводства па сваім адміністратыўным працэсе на беларускай мове.

Суддзі Петрыў В.А. і Кміта М.А. упарта дасылаюць Сяргею Гоўшу ўсе судовыя дакументы на рускай мове, нягледзячы на тое, што ён пісьмова і ў вуснай формах просіць суддзяў дасылаць лісты па-беларуску.

У заяве на імя старшыні Вярхоўнага Суда грамадскі актывіст даводзіць, што ў адпаведнасці з артыкулам 4 Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў i арганiзацый павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў. Валоданне дзяржаўнымі мовамі, сцвярджае праваабаронца Сяргей Гоўша, у адпаведнасці з артыкулам 26 Закона “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, з`яўляецца кваліфікацыйным патрабаваннем пры паступленні на дзяржаўную службу. Праваабаронца дадае, што аналагічная норма замацавана і ў ч. 3 арт. 2.11 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ аб адміністратыўных правапарушэннях, згодна якой пастанова суда выдаецца асобе, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс, у перакладзе на родную мову або на мову, якой яна валодае.

Таму Сяргей Гоўша, кіруючыся арт. 111, 115 Кодэкса РБ аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, просіць старшыню Вярхоўнага Суда РБ абавязаць суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы выдаць яму пастановы ад 04.09.2012г., 13.09.2012г., 19.10.2012г. (пастанова аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці) на беларускай мове і разгледзець пытанне аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы В.А. Петрыва, а таксама старшыні гэтага суда М.А. Кміты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international