Бабруйчане не адступаюць ад ідэі ўвекавечыць імёны пісьменнікаў - ахвяраў рэпрэсій

2012 2012-11-15T14:05:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйчане збіраюць подпісы за ўвекавечанне імёнаў Б.Мікуліча і С.Грахоўскага праз назвы вуліц

Бабруйчане збіраюць подпісы за ўвекавечанне імёнаў Б.Мікуліча і С.Грахоўскага праз назвы вуліц

У гарвыканкам дасланыя подпісы, якія збіраліся ў Бабруйску з мэтай увекавечання праз назвы вуліц імёнаў беларускага пісьменніка Барыса Мікуліча, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, і Сяргея Грахоўскага, які пачынаў свой працоўны шлях на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце.

- Подпісы збіралі прадстаўнікі мясцовай Рады дэмакратычных сіл. Пакуль мы даслалі ў гарвыканкам 176 подпісаў, - адзначыла ініцыятар акцыі, грамадская актывістка Вольга Піманава. – Але цалкам магчыма, што падпісныя аркушы будуць дасылацца яшчэ, калі гэтай колькасці будзе недастаткова.

Вольга расказала, што праваабаронца-вязень Алесь Бяляцкі, які і падаў ідэю са зборам подпісаў, вельмі задаволены, што бабруйчане ўзяліся за справу. “100-годдзе (Барыса Мікуліча) вельмі зручны час, каб прыняць рашэнне”, - напісаў у лісце праваабаронца, выказваючы спадзеў, што гарадскія ўлады падтрымаюць ініцыятыву.

-Таксама Алесь Бяляцкі узгадаў у лісце, што чытаў верш Грахоўскага напамяць у школе, на выпускным іспыце. Адзначыў, што быў знаёмы з бабруйчанкай, стваральніцай музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Ганнай Бокач. І ўвогуле, наша ідэя правядзення вечара памяці ахвяраў рэпрэсій яму вельмі спадабалася, - распавяла Вольга Піманава.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international