У Гётэборгу прэзентавалі фільм “Убыл по приговору”

2012 2012-11-15T13:30:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sp-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Паказ адбыўся ў межах праграмы “Дні правоў чалавека - 2012”, што праходзілі ў шведскім горадзе Гётэборг. Гэта самае вялікае мерапрыемства Скандынавіі, прысвечанае правам чалавека. Яго наведвае каля 2 тысяч чалавек.

Арганізацыя Östgruppen правяла больш за 10 семінараў на тэму правоў чалавека ў Беларусі. У іх прынялі ўдзел беларускія праваабаронцы, ад Швецыі ўдзельнічалі былы камісар па правах чалавека Савета Еўропы Томас Хамарберг і генеральны сакратар Community of  Democracies Марыя Лейснер.

У межах праграмы “Дні правоў чалавека - 2012” адбылася прэзентацыя фільма “Убыл по приговору”. Ад сцэнарыста Паліны Сцепаненкі, рэжысёра Віктара Трацьякова і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды былі перададзеныя вітальныя словы.

Фільм “Убыл по приговору” прысвечаны існаванню ў Беларусі смяротнага пакарання. Аўтары фільма зрабілі інтэрв’ю  з Алегам Алкаевым, які распавёў пра механізм выканання смяротнага прысуду. Таксама ў стужцы прыведзеныя меркаванні праваабаронцы Гары Паганяйла, які тлумачыць, чаму Беларусі варта адмовіцца ад смяротнага пакарання. І археолага Мікалая Крывальцэвіча, які звяртае ўвагу, як шмат нявінных людзей было расстраляна супрацоўнікамі НКУС.

Пасля прэзентацыі фільма ў Гётэборгу ўдзельнікі падчас дыскусіі сышліся ў меркаванні, як важна распаўсюджваць інфармацыю пра смяротнае пакаранне.

По дадзеных Amnesty Internationalі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, за апошнія 20 год ў краіне пакарана больш за 400 чалавек. Да таго ж, у Беларусі ўсё, што датычыцца смяротнага пакарання, дагэтуль утойваецца дзяржаўнымі органамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international