Мікалай Статкевіч перадаў віншаванні сацыял-дэмакратам Літвы і Украіны

2012 2012-11-14T12:29:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Мікалай Статкевіч цікавіцца лёсам сваіх украінскіх ды літоўскіх калегаў. Жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала ліст з турмы, у якім Статкевіч просіць паведаміць пра вынікі парламенцкіх выбараў ва Украіне і Літве і задае некалькі пытанняў.

Марына Адамовіч:

- Пытанні тычацца вынікаў выбараў ва Украіне і Літве. Ён мае вельмі абмежаваную інфармацыю. Просіць мяне даведацца пра тых, з кім ён супрацоўнічаў даўно, яшчэ ў рамках Усходне-Еўрапейскага сацыял-дэмакратычнага Форуму, ініцыятарам якога ён у свой час быў. Ён просіць павіншаваць нашых сяброў у Літве, якія выйгралі парламенцкія выбары. Згадвае пэўныя прозвішчы. Тое ж тычыцца і выбараў у Вярхоўную Раду Украіны.

Марына Адамовіч кажа, што пра сябе Мікалай Статкевіч піша, як і заўсёды, няшмат, што са здароўем у яго ўсё нармальна.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, якога асудзілі пасля выбараў на шэсць гадоў зняволення, цяпер адбывае свой тэрмін пакарання ў “крытай” Магілёўскай турме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international