Аляксандра Мілінкевіча аштрафавалі на 2 тысячы даляраў за службовую памылку памежнікаў

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Менску прыняў рашэнне прысудзіць лідэру аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу штраф у памеры 4 650 000 беларускіх рублёў за нібыта наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы.Судовае паседжанне было ўжо другім у справе і адбывалася без Аляксандра Мілінкевіча, паведаміла прэс-служба палітыка.

На першым паседжанні, якое адбылося 5 студзеня, суддзя прызнаў, што пратакол у дачыненні да Аляксандра Мілінкевіча складзены з парушэннямі і накіраваў на дапрацоўку. Новы пратакол, складзены фактычна праз паўтара месяца пасля мяркуемага парушэння закона, Аляксандр Мілінкевіч не прызнаў, і пазначыў, што ён складзены незаконна і з мэтай пакараць яго. Нягледзячы на гэта, суд прыняў рашэнне прызнаць Мілінкевіча вінаватым у наўмысным перасячэнні мяжы.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26-29 лістапада 2006 году знаходзіўся з візітам Рызе, дзе прымаў удзел у саміце НАТА. Падчас вылету з Мінска памежнікі памылкова паставілі штамп у пашпарт сына, таксама Аляксандра.Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся назад. Сваёй памылкі памежнікі не прызналі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным перасячэнні мяжы па несапраўдным дакументам.

Аляксандр Мілінкевіч мае намер падаць скаргу на рашэнне суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international