Горкі: дэмакратычныя актывісты будуць дамагацца аднаўлення помніка Янку Купалу

2012 2012-11-13T15:18:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uzhorak-kupala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Публікацыя рэдактара незалежнай газеты “Узгорак” Галіны Буднай

Публікацыя рэдактара незалежнай газеты “Узгорак” Галіны Буднай

Дэмакратычныя актывісты Горацкага раёна намераны пастаянна нагадваць мясцовым уладам аб неабходнасці аднаўлення памятнай пліты ў гонар класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Пра гэта паведаміла рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная.

Памятную пліту прыбралі з месца пастаяннага знаходжання напярэдадні “Дажынак” без усялякага грамадскага абмеркавання. А была ўсталяваная памятная пліта ў 2003 годзе за акадэмічнай бібліятэкай, якую неаднаразова наведваў Янка Купала.

Нагадаем, што 2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі, да таго ж сёлета адзначаецца 130-гадовы юбілей Янкі Купалы.

“Прарэктар БДСГА  Аляксандр Салянік патлумачыў мне, што памятную пліту прыбралі, таму што там пастаянна збіраліся выпівохі, яны неаднаразова выварочвалі помнік з зямлі, - распавядае Галіна Будная. – Наколькі я ведаю, улады не паспявалі да “Дажынак” навесці патрэбны парадак на гэтым месцы, таму і прыбралі помнік, каб праблема знікла. Безумоўна, месца, дзе стаяла памятная пліта, не вельмі ўдалае, як кажуць – ні к сялу ні к гораду. Аднак пасля “Дажынак” прайшло даволі шмат часу,  можна ж было знайсці для помніка годнае месца. Аляксандр Салянік паабяцаў мне, што месца будзе знойдзена і помнік Купалу будзе адноўлены. Мы будзем пра гэта яму пастаянна нагадваць. Учора я размаўляла з загадчыцай акадэмічнага музея Таццянай Лосевай, яна таксама сказала, што для памятнай дошкі, магчыма, будзе знойдзена новае месца. Сумна, што ў Горках такім чынам ушанавалі памяць паэта якраз у год яго 130-гадовага юбілею”…

Нагадаем,  што напярэдадні “Дажынак” у Горках, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, быў разбураны дом, у якім жыў другі класік беларускай літаратуры – Максім Гарэцкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international